Медсястра са Швецыі: Пацыентаў яшчэ няшмат, але чакаем „хвалі”
2020-05-02 22:42
Трымацца дыстанцыі мінімум у два метры адзін ад аднаго, адразу набываць ежу ў краме, калі ўжо да яе дакрануліся, больш гуляць на свежым паветры — такія парады мае беларуска, што працуе медыцынскай сятрой у Швецыі Марына Бялеста Вілхельм.
Яна распавяла, у чым асабліваць шведскай медыцыны і як там выглядае сітуацыя з каронавірусам зараз:
– Я заходжуся ў горадзе Арвіка, гэта рэгіён Вермланд у Швецыі. І сітуацыя ў нас у горадзе нармальная. У нас мала пацыентаў з каронавірусам. У нас час ад часу з’яўляецца інфармацыя, што з’явіліся пацыенты, але гэта не крытычна. Мы атрымоўваем новую інфармацыю і рыхтуемся да хвалі, да наплыву каронавірусных пацыентаў кожны дзень.
Марына Бялеста Вілхельм звярнула ўвагу, што пакуль не зразумела, ці шведская стратэгія ў барацьбе з Ковід-19 можа стаць прыкладам для іншых краінаў. Гэта стане відавочна толькі пасля завяршэння эпідэміі.
Беларускае Радыё Рацыя