- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Нам трэба было-б жыць, быццам энаходзіліся-б мы ў вабсягу бачаньня ўсімі. Нам трэба было-б думаць гэтак, быццам найболей сукрытыя куточкі нашае душы былі даступнымі для зроку чалавека. Бо якая карысьць ад схаваньня чаго-небудзь ад людзей? Схаваць ад Бога нічога немагчыма.., Спадзяешся ты добраслаўленьняў Неба? - будзь добрым. Аддае пашану багам той, хто крочыць па сьлядох іхных /сьледам высокіх ідэалаў іхных/. А як мы паступаем? Якімі прынцыпамі мы кіруемся? Ці-ж не вызнаем мы, што нашым абавязкам ёсьць паўстрымлівацца ад праліцьця людзкае крыві? Няўжо гэтак трудна паўстрымлівацца ад спрычыняньня шкоды таму, каму аказваць дабро тваім абавязкам ёсьць? Усякае божае і чалавечае навучаньне зводзіцца да аднаго прынцыпу, што ўсе мы - члены аднаго вялікага цела.