Менск: ланцугі салідарнасці і дэманстрацыі ў розных кропках горада
2020-08-12 20:06
Масавыя затрыманні і гвалт з боку міліцыі не спыняюць людзей і яны працягваюць дэманстрацыі пратэсту супраць фальсіфікацыі выбараў і ў падтрымку раней затрыманых.
Так, у Менску такія ланцугі і дэманстрацыі адбыліся ў розных кропках гораду. Адна з іх – на праспекце Незалежнасці, побач з гадзіннікавым заводам прайшла прыкладна каля 16 гадзінаў па мясцоваму часе.
Кажуць удзельнікі акцыі:
– Гэта мірная акцыя. Мы хочам паказаць, што мы не хочам крыві. Мы не хочам, каб стралялі і білі нашых хлопцаў. І адпусцілі ўсіх, хто там сядзіць зараз. У мяне чацвёра сяброў сядзяць з 9 жніўня. І толькі сёння стала вядома, дзе яны. На Акрэсціна.
– Я ўдзельнічаю ў гэтай акцыі, таму што я катэгарычна супраць палітыкі дзеючай улады, супраць міліцэйскага гвалту. Таксама я супраць хлусні, якую імкнуцца данесці да нас улады праз дзяржсмі.
Дэманстранты таксама патрабавалі сумленнага падліку галасоў на прэзідэнцкіх выбарах, таму што афіцыйныя вынік з’яўляюцца сфальшаванымі. Прыкладна праз 10-15 хвілінаў пасля пачатку дэманстрацыі пад’ехалі аўтобусы з міліцыяй, дэманстранты хутка разышліся, каб пасля ад’езўду міліцыі сабрацца зноў і працягнуць шэсце.
Беларускае Радыё Рацыя, Менск