Метамарфозы метамадэрну. “Супердудко” з Ірынай Гарошка
2024-08-25 17:37
Новая госця найсуб’ектыўнейшага падкасту пра беларускую літаратуру — Ірына Гарошка. У расійскім выдавецтве “Стеклограф” выходзіць яе дэбютны раман “Селфхарм”, да якога яна ішла болей за дзесяць гадоў. Даведаемся, чаму так доўга і ці дапамаглі ў гэтым курсы пісьменніцкага майстэрства.
Ірына Гарошка ў 2014 годзе ўвайшла ў лонг-ліст расійскай прэміі “Дэбют” з цыклам апавяданняў, а ў 2024 годзе выдае дэбютны раман. Мы пагутарылі пра жанр “раман-перформанс”, асаблівасці аўтафікшн і жаночай прозы, сучасныя трэнды ў літаратуры, метамадэрн і пра шмат чаго яшчэ.