- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Метрыка ВКЛ - унікальны збор рукапісных кніг ХУ-ХУІІІ стст., што сфарміраваўся пераважна ў працэсе дзейнасці канцылярыі ВКЛ. Метрыка - першачарговая крыніца па гісторыі ВКЛ і народаў, якія уваходзілі у яго склад. Без выкарыстання матэрыялаў Метрыкі не абыходзілася і не абыходзіцца ніводная з капітальных прац. Публікуемая кніга Метрыкі 44 - адна з кніг збору - змяшчае болыа за 100 копій дакументаў, што выйшлі з дзяржаўнай канцылярыі з 1559 па 1566 гг. Дакументы разнастайныя па відах і разнавіднасцях. Гэта прывілеі вялікага князя на розныя дараванні ваеннаслужыламу класу, буйным і сярэднім дзяржаўным ураднікам, пацвярджэнні на гэтыя дараванні; дакументы, з дапамогай якіх вялікі князь паведамляў мясцовым уладам свае распараджэнні і г. д. Матэрыялы кнігі праліваюць святло на дзейнасць скарбу ВКЛ, развіццё землеўладання, могуць быць выкарыстаны пры вывучэнні праблем гістарычнай геаграфіі, дыпламатыкі, кадзікалогіі, гістарычнага дакументазнаўства і г. д. Разлічана на навукоўцаў, выкладчыкау, студэнтау і усіх тых, хто цікавіцца гісторыяй ВКЛ і Беларусі.