- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
У паэтычным зборніку "Межань", які ствараўся на самай высокай ноце хвалявання і ўзрушэння чалавечага духу, моцна адчуваецца ''сум імпрэсій неўтаймоўных", 'горыч сімвалаў сляпых". Але суб'ектыўнага погляду на жыццё тут няма, што цалкам ламае рамкі традыцыйных уяўленніяў пра літаратурныя плыні. Мімалётныя ўражанні і настрой паэта перапўнены смуткам і болем, выкліканымі як суровай рэчаіснасцю, так і жорсткімі абставінамі ўласнага лёсу. У пэўным сэнсе назва кнігі таксама сімвалічная, бо межань у прыродзе — гэта гарачы летні час, калі паўсюль на рэках і ў азёрах назіраецца працяглае сезоннае стаянне нізкіх узроўняў вады.