en

Мележ Іван

Мележ Іван

Іван Мележ нарадзіўся 08.02.1921 г. у вёсцы Глінішчы Хойніцкага раёна Гомельскай вобласці.

Пасля заканчэння сярэдняй школы (1938) працаваў у Хойніцкім райкоме камсамола. У 1939 годзе паступіў у Маскоўскі інстытут гісторыі, філасофіі і літаратуры. З першых дзён Вялікай Айчыннай вайны на фронце. У 1942 годзе цяжка паранены. Пасля лячэння яго адправілі ў тыл. У 1943 годзе выкладаў ваенную падрыхтоўку і адначасова вучыўся на філалагічным факультэце ў Беларускім дзяржаўным універсітэце, які знаходзіўся на станцыі Сходня пад Масквой. Закончыў універсітэт ужо ў Менску ў 1945 годзе, паступіў у аспірантуру і выкладаў беларускую літаратуру. І.Мележ працаваў у рэдакцыі часопіса «Полымя», у ЦК КПБ. Выбіраўся дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР (1967-1976), быў старшынёй Беларускага камітэта абароны міру і членам Сусветнага Савета Міру. Член СП Беларусі з 1945 года.

Выйшлі зборнікі аповесцей, апавяданняў, нарысаў, крытычных артыкулаў: «У завіруху» (1946), «Гарачы жнівень» (1948), «Заўсёды наперадзе» (1948), «Блізкае і далёкае» (1954), «У гарах дажджы» (1957), «Што ён за чалавек» (1961), «Жыццёвыя клопаты» (1975), «Белыя вішні і яблыні» (1976) і інш. Аўтар раманаў «Мінскі напрамак» (1950, кн. 1; 1952, кн. 1-3; дапрацаванае выданне ў 1974), цыкла раманаў «Палеская хроніка» - «Людзі на балоце» (1962), «Подых навальніцы» (1966), «Завеі, снежань» (1978). У 1969-1971 гг. выйшаў збор твораў у 6-і, у 1979-1985 гг. - у 10 тамах.

«У аснове Мележавага мастацкага свету - багаты рэальны свет простых людзей у іх адзінстве з прыродай, з зямлёй. Пісьменнік падае сваіх герояў ва ўсёй іх жыццёвай канкрэтнасці. Яны быццам выхаплены з жыцця. І не аддзелены ад яго, пададзены разам з жыццём, якое іх акружае, з якім яны пастаянна ўзаемадзейнічаюць» (С.Андраюк).

Іван Мележ узнагароджаны двума ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга, ордэнамі Чырвонай Зоркі, «Знак Пашаны» і медалямі.

Лаўрэат Літаратурнай прэміі імя Якуба Коласа (1962, за раман «Людзі на балоце»), Ленінскай прэміі (1972, за раманы «Людзі на балоце» і «Подых навальніцы»), Дзяржаўнай прэміі БССР імя Якуба Коласа (1976, за кнігу «Жыццёвыя клопаты»).

Народны пісьменнік БССР (1972).

Памёр 09.08.1976 г.

Мележ Іван :: Publications

mp3

Подых навальніцы


Мележ Іван

Іван Паўлавіч Мележ (8 лютага 1921, вёска Глінішча Хойніцкага раёну Гомельскай вобласьці — 9 жніўня 1976, Менск) — вядомы беларускі пісьменьнік. Ляўрэат Літаратурнай прэміі імя Якуба Коласа (1962) за раман "Людзі на балоце", Ленінскай прэміі (1972) за раманы "Людзі на балоце" і "Подых навальніцы", Дзяржаўнай...… More

mp3

Людзі на балоце


Мележ Іван

Іван Паўлавіч Мележ (8 лютага 1921, вёска Глінішча Хойніцкага раёну Гомельскай вобласьці — 9 жніўня 1976, Менск) — вядомы беларускі пісьменьнік. Ляўрэат Літаратурнай прэміі імя Якуба Коласа (1962) за раман "Людзі на балоце", Ленінскай прэміі (1972) за раманы "Людзі на балоце" і "Подых навальніцы", Дзяржаўнай...… More

pdf

Выбраныя творы


Мележ Іван

У аднатомнік народнага пісьменніка Беларусі Івана Мележа ўключаны выдатнейшы раман «Людзі на балоце», першы з цыклу «Палеская хроніка», лепшыя апавяданні, старонкі з «Дзённіка» і з «Запісных кніжак», а таксама шэраг літаратурна-публіцыстычных артыкулаў і лістоў, у якіх найбольш дакладна выяўлена эстэтычная...… More

pdf epub

Завеі, снежань

Раман з “Палескай хронікі”
Мележ Іван

“Завеі, снежань” – трэці раман з “Палескай хронікі” Івана Мележа. Пра «Палескую хроніку» I. Мележа, пра не толькі ягоную, але i ўсёй нашае прозы Галоўную кнігу, пра гэты «найвышэйшы ўзор усей беларускай пасляваеннай прозы» (Б. Макмілін), пра гэтую адну з самых «высокіх i сонечных вяршынь беларускай савецкай...… More

pdf epub

Подых навальніцы

Раман з “Палескай хронікі”
Мележ Іван

Раман «Подых навальніцы» — другая частка «Палескай хронікі», якая прынесла Івану Мележу шырокае прызнанне ў нашай краіне і за мяжой. Пра «Палескую хроніку» I. Мележа, пра не толькі ягоную, але i ўсёй нашае прозы Галоўную кнігу, пра гэты «найвышэйшы ўзор усей беларускай пасляваеннай прозы» (Б. Макмілін)...… More

pdf epub

Людзі на балоце

Раман з “Палескай хронікі”
Мележ Іван

Раман “Людзі на балоце” Івана Мележа – першая частка “Палескай хронікі” – адна з вяршынь беларускай літаратуры. Пра «Палескую хроніку» I. Мележа, пра не толькі ягоную, але i ўсёй нашае прозы Галоўную кнігу, пра гэты «найвышэйшы ўзор усей беларускай пасляваеннай прозы» (Б. Макмілін), пра гэтую адну з...… More

pdf

Завеі, снежань... Артыкулы, эсэ, інтэрв'ю


Мележ Іван

Я хацеў бы пачаць з таго, што «настаўнік» для мяне — вельмі светлае слова. Яно выклікае самыя дарагія сэрцу ўспаміны. Як бы набліжае далёкую, ясную пару — дзяцінства, юнацтва, школу. Калі я думаю пра маіх школьных настаўнікаў, я ўспамінаю раней за ўсё першага настаўніка. Першую настаўніцу, вобраз якой...… More

Подых навальніцы

Раман з «Палескай хронікі»
Мележ Іван

Раман «Подых навальніцы» — працяг вядомай кнігі I. Мележа «Людзі на балоце». У ім расказваецца пра далейшы лёс герояў: Ганны Чарнушкі, Хадоські, Васіля. Чытач зноў сустрэнецца з^Міканорам і Апейкам — людзьмі, якія стараюцца вывесці куранёўцаў ца новую дарогу. Пісьменнік паказаў вялікія пераўтварэнні...… More

pdf

Збор твораў у дзесяці тамах

Эпісталярная спадчына (1945-1976); Летапіс жыцця і творчасці
Мележ Іван

Змест дзесятага тома Збору твораў Івана Мележа складае эпісталярная спадчына пісьменніка, а таксама паказальнікі адрасатаў, твораў і творчых задум, імёнаў, летапіс жыцця і творчасці. Іван Мележ ва ўяўленні шматлікіх прыхільнікаў яго таленту — гэта перш за ўсё выдатны раманіст, аўтар «Палескай хронікі»...… More

pdf

Збор твораў у дзесяці тамах

Першая кніга. Дзённікі, запісныя кніжкі. Накіды, слоўнік, пагаворкі, асобныя выразы. Аўтабіяграфічныя запіскі «У пачатку вайны». Крытыка, публіцыстыка 1946-1976. Каментарыі.
Мележ Іван

Змест дзевятага тома склалі «Першая кніга», дзённікі, запісныя кніжкі, накіды, слоўнік, пагаворкі, асобныя выразы, аўтабіяграфічныя запіскі «У пачатку вайны», крытычныя і публіцыстычныя выступленні 1946-1976 гадоў, каментарыі да тома....… More

Kamunikat.org – Belarusian Internet Library
Permission for reprints of the resources is granted only with the credit to the source.
Permission for reprints on the Internet is granted only with the hyperlink to the Kamunikat.org site.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Copyright © 2000-2023 by Kamunikat.org