Міхалок і гурт «Ляпіс Трубяцкі» пачынаюць эўрапейскі тур «Воіны сьвятла», каб падтрымаць Украіну
2022-04-07 15:23
Прыбытак ад 9 канцэртаў у Эўропе перавядуць на падтрымку Ўкраіны, якая абараняецца ад расейскай агрэсіі.
Сяргей Міхалок і гурт «Ляпіс Трубяцкі» пачынаюць эўрапейскі тур «Воіны сьвятла».
«Прыходзь на нашы канцэрты, сьпявай нашы песьні, і разам мы пераможам», — заявілі музыкі ў звароце да сваіх прыхільнікаў. Прыбытак ад канцэртаў ахвяруюць у фонд падтрымкі Ўкраіны.
Тур пачнецца з канцэрту ў Рызе (Латвія) 8 красавіка. Усяго ў рамках эўрапейскага туру адбудзецца 9 канцэртаў, у тым ліку ў Таліне, Вiльні, Бэрліне, Гамбургу, Нюрнбэргу, Празе, Брно і Варшаве.