- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
«Мінчанін» — штотыднёвая літаратурная і грамадска-палітычная газета ліберальна-асветніцкага напрамку, якая выходзіла ў Мінску ў канцы 1913 года. Рэдактар-выдавец - М. Шофман. Газета выходзіла ў Мінску на рускай мове ў перыяд з 30 лістапада (13 снежня) па 28 снежня 1913 года (10 студзеня 1914 года) — усяго выйшла 4 нумары. Выданне прапагандавала асветніцкія ідэі, крытыкавала бездухоўнасць і дэгуманізацыю масавай культуры і грамадскага побыту, адзначала крызіс духоўных каштоўнасцяў. У газеце друкаваліся вершы, апавяданні і ўрыўкі з літаратурных твораў. Арыгіналы ў аддзеле газет Расійскай Нацыянальнай Бібліятэкі.