- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Даследаванні гісторыкамі постацяў, а таксама лёсаў кіраўнікоў дзяржаў сталі апошнім часам надзвычай папулярнымі. Дарэчы, Беларуская гісторыя зараз таксама мае значныя зрухі ў гэтым напрамку. Да прыкладу, варта ўзгадаць асобу Міндаўга - першага князя Вялікага княства Літоўскага. Размова ідзе пра Алеся Краўцэвіча і яго кнігі "Міндаўг. Пачатак вялікага гаспадарства". Аўтар пачынае сваё даследаванне даволі спрэчна, кажучы, што пагроза мангола-татар стала для Панямоння вельмі вялікай. Менавіта таму і быў запрошаны на княжанне ў Наваградак Міндаўг. Але адна справа - з'яўленне гістарычнай постаці, а вось зусім іншая - адпаведнасць чалавека часу і, канешне, умоваў і патрабаванняў дадзенага перыяду... Міндаўг быў адпаведнай асобай на тыя часы, кажа даследчык, ён больш ваяваў, чым кіраваў дзяржавай. Але знешнія ўмовы былі насуперак Міндаўгу. Галоўная небяспека была не з боку мангольскіх туменаў, а з боку суседняга Галіцка-Валынскага князя Данілы. Тым не менш, сын Міндаўга - Войшалк пачаў іншую справу – умацаванне дзяржавы. Тут ужо размова ідзе пра палітыка новага часу, які не ваяваў, а кіраваў. На думку аўтара, менавіта з вялікага гаспадарання сфарміраваўся на Беларусі зварот да паважанага чалавека - Спадар! (Н. Г.)