Міністэрства інфармацыі заблакавала сайт выдавецтва Arche
2022-07-10 13:39
Пра гэта паведаміў галоўны рэдактар выдання Валер Булгакаў на сваёй старонцы ў Фэйсбук.«Arche.by далучыўся да немалой ужо кампаніі заблакаваных Міністэрствам інфармацыі сайтаў. Пятля звужаецца. Дабілі/выпхнулі за мяжу буйных, узяліся дабіваць дробных і напаўжывых», — напісаў Валер Булгакаў.
Прычына блакіроўкі: «распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў».
Пры спробе адкрыць сайт з’яўляецца стадартнае паведамленне.