- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Наш Мінск — гэта жыццё, поўнае падзей — цікавых і важных, трагічных і павучальных. За дзевяць стагоддзяў яго існавання змянілася шмат пакаленняў гараджан, і кожнае зведала і ціхую правінцыяльную рэчаіснасць, і значныя палітычныя падзеі, і перыядычныя ўздымы эканомікі. Горад наш вырас на скрыжаванні самых лютых вятроў гісторыі. Пачынаючы з часоў Кіеўскай Русі і да самага недалёкага мінулага Мінск неаднаразова па-варварску руйнавалі, шматлікія войны літаральна спусташалі яго. Мінскае княства ўтварылася ў XII стагоддзі, а ўжо ў 1499 годзе сталіца гэтага княства атрымала магдэбур-гскае права. Традыцыі гарадскога самакіравання не згубіліся на працягу стагоддзяў. 4 сакавіка 1917 года створаны Мінскі гарадскі Савет, які і сёння застаецца галоўным органам гарадской улады. Будучы сталіцай сучаснай Рэспублікі Беларусь і шмат у чым вызначаючы яе палітычны твар, Мінск у 1991 годзе стаў і цэнтрам Садружнасці Незалежных Дзяржаў, дзе што-дня кіпіць работа па ўрэгуляванню адносін паміж рэспублікамі былога СССР. (фрагмент)