- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Тое, што можна назваць мінскім андэграўндам, пачало ўзнікаць у сярэдзіне васьмідзясятых гадоў. Што пра яго магу сказаць? Як усюды, тут шмат пены. Шмат тусоўкі, але значна прыемнейшай, чым маскоўская альбо ленінградская, таму што гэтыя людзі непрэтэнцыёзныя, нашмат менш прэтэнцыёзныя. Гэта нашмат менш мае злосці і зайздрасці, таму што ў Мінску з'явіліся выразна акрэсленыя дзве рэчы: па-першае, атмасфера ненянавісці, агульная атмасфера добразычлівасці і нелюбоў да сварак, у тым ліку нацыянальных. I што яшчэ вельмі істотна, прыгадаем агульнаеўрапейскую вектарнасць. (Кім Хадзееў)