- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
"Мінская зямля" – гэта маленькі гімн Мінску, мінскай зямлі і мінчукам. Гэта паэма-роздум аб сваёй сям'і, аб людзях, якія жылі побач, гэта паэма-памяць, паэма-сумленне і паэма-настальгія. Алесь Клышка пра гісторыю напісаньня гэтае кнігі: "У жыцьці кожнага чалавека надыходзіць момант, калі трэба падвесьці вынік, пэўную рысу. Цяжкая хвароба зваліла мяне з ног, бязьлітасна паламала звыклы лад жыцьця. Два месяцы я быў прыкаваны да ложку, знаходзіўся на мяжы жыцьця і сьмерці. Родныя і сябры ўжо ня верылі, што ачуняю... У хвіліны разьвітаньня з гэтым сьветам я адчуў: разам са мной адыдуць у нябыт і мае думкі, вобразы, успаміны. Малюнкі майго жыцьця паўставалі ў сьвядомасьці, а я хацеў пасьпець данесьці іх да сваіх блізкіх, сяброў... І вось у тыя імгненьні, калі троху цішэў боль, я браў няцьвёрдаю рукою аловак і пісаў. Так пачыналася паэма "Мінская зямля". Паэма-успамін, паэма-споведзь і пакаяньне. Кніга складаецца зь невялікіх закончаных паэтычных аповедаў»