- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
— І з таго часу ўсё, усё пайшло не так і не туды! — Што пайшло не так? Куды — не туды? — зняможана спытаўся Бучацкі. Ён ужо стаміўся ад напорыстага госця, але той нібыта і не заўважаў, што гаспадар кабінета глядзіць на яго жаласлівым позіркам пабітага сабакі. Госць шпаркімі крокамі хадзіў па кабінеце з кута ў кут, няспынна жэстыкулюючы: яго рукі круціліся, як на шарнірах — яны патэтычна падымаліся ўгору, пагражаючы нябёсам; потым разляталіся ў бакі, адкрываючы для ўсіх удараў лёсу безабароннае цела гаспадара; часам адна з іх скіроўвалася наперад, нібыта ідучы на таран нябачнай перашкоды… (фрагмент)