Міра Лукша пра літаб’яднанне «Белавежа»
2024-09-17 21:23
Беларускае літаратурнае аб’яднанне “Белавежа” — адзіная за межамі Беларусі арганізацыя пісьменнікаў, якія пішуць на беларускай мове. Гэта таксама адзіная літаратурная арганізацыя створаная нацыянальнай меншасцю, якая пражывае ў Польшчы. Цяпер “Белавежу” узначвальвае пісьменніца Міра Лукша:
“Спрабуем аднавіць выданні кніг сяброў “Белавежы”, – кажа
Міра Лукша:
– Спрабавалі выдаць калектыўны зборнік на наша 65-годдзе, але мы гэтую кніжачку выдадзім. У нас 17 аўтараў. Пасля новага года будзем старацца знайсці нейкія сродкі на выданне. Матэрыял ёсць, ужо прыгатаваны. Маем трохі маладых аўтараў. Хочам таксама выдаць аўтараў, якія былі заснавальнікамі “Белавежы”.
Поўную гутарку слухайце ў далучаным гукавым файле.
Доўгі час старшынём літаб’яднання
“Белавежа” быў паэт
Ян Чыквін. 14 лістапада 2022 года ён памёр. Разам з яго смерцю спыніўся і выхад часопіса
“Тэрмапілы”, які быў аўтарскім выданнем.
Беларускае Радыё Рацыя