- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Замак у Міры — адзін з найбольш значных помнікаў архітэктуры Беларусі. Ён знаходзіцца непадалёк ад р.Нёман і сучаснай аўтастрады Мінск — Брэст. Гэта першая мураваная прыватнаўласніцкая рэзідэнцыя на Беларусі. Яна ўзнікла на пачатку XVI стагоддзя, з таго часу лёс яе цесна звязаны з гістарычнымі падзеямі краіны. Замак вызначаецца багаццем і пластычнасцю гатычнага дэкору, гарманічным спалучэннем элементаў архітэктуры Адраджэння і іншых стыляў з першапачатковым строем, а разам з паркам, старажытным мястэчкам і наваколлем складае адзіны архітэктурна-ландшафтны ансамбль. Сёння замак рэстаўрыруецца. Раней былі выкананы працы па ўсебаковым вывучэнні помніка. Кіраваў даследаваннямі аўтар выдання архі'гэктар В. Калнін. Кніга знаёміць чытача з гісторыяй помніка ад часу яго стварэння да нашых дзён. Значная ўвага ўдзелена звесткам пра гаспадароў замка і творчасці майстроў, якія на працягу стагоддзяў разбудоўвалі і ўпрыгожвалі яго. Выданве багата ілюстравана, прадстаўлены кароткі змест кнігі на англійскай мове. Адрасуецца шырокаму колу чытачоў.