- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Калі я вучыўся ў інстытуце… не буду казаць, у якім, быў у мяне сябар — Мішка Чобат. Займаліся мы з ім у адной групе, і Мішка той быў добрым знаўцам класічнай расейскай літаратуры. Аднойчы нават выйшаў пераможцам конкурсу мясцовых пушкіністаў. Меў ён са сваіх ведаў і сякую-такую капейчыну: кожнага году, у траўні, пісаў на замову творапісы для школьных іспытаў. Пачыналіся яны так: «Аповесць Мікалая Васілевіча Гогаля “Шынель” згуляла вялікую ролю ў развіцці прыгожага пісьменства». Назвы твораў і аўтары, вядома ж, вар’іраваліся. У наступным сказе Мішка згадваў якога-небудзь літаратурнага аўтарытэта. Скажам, у выпадку з памянёным аповедам цытаваліся словы Хведара Дастоеўскага. Ну, гэтыя: «Усе мы выйшлі з гогалеўскага “Шыняля”. (фрагмент)