- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
МІЖМОРА — гэта тэрыторыя, якая ляжыць у Сярэдняй Еўропе паміж Балтыйскім, Адрыятычным і Чорным марамі. Адначасова гэта рэгісн, які знаходзіцца паміж Расіяй і Германіяй. Трэба ўдакладніць, што гэтае паняццс мае гсаграфічны, палітычны і культурны сенс, паколькі ўсходняя граніца гэтага рэгіёна вызначаецца хутчэй цывілізацыйнай, культурнай розніцай, чым геаграфічнай. Мяжа паміж Украінай, Беларуссю, Літвой, Эстоніяй, Фінляндыяй і РасІяй — гэта не толькі мяжа паміж дзяржавамі, гэта мяжа цывілізацыі. Лінія, што вызначаецца гэтай мяжой, аддзяляе краіны, якія ўваходзяць у кола ўплыву Заходняй Еўропы, ад Расіі — дзяржавы, якая мае ўласны шлях развіцця і ўласную сістэму каштоўнасцей, якія кіруюць яе грамадскім жыццём. Нелічымягогоршым, папросту — іншым! Таму гэтая мяжа паміж вышэйпералічанымі дзяржавамі іншага роду, чым мяжа, напрыклад, паміж Францыяй і Італіяй. Гэта мяжа паміж Еўропай і нсчым, што ёй не з'яўляецца.