Міжнародная танцавальная акцыя супраць гвалту над жанчынамі
2022-02-14 16:08
Мерапрыемства пад назвай „One Billion Rising” аб’яданае ўдзельнікаў з розных куткоў свету: ад Украіны і Польшчы да ЗША і Вялікабрытаніі. Далучыцца да падзеі можа любы жадаючы.
„Сёлета акцыя будзе прысвечаная Вользе Гарбуновай”, – зазначае арганізатар кіеўскай імпрэзы, кіраўнік „Беларускага Хабу” Караліна Цярэнцьева:
– Яна была каардынатарам цэнтру супраць дамашняга гвалту над жанчынамі. Паколькі многія арганізацыі пачалі ліквідоўваць, таксама былі намаганні, каб з іх звольнілі нязгодных людзей. Паколькі яны адмовіліся гэта рабіць, яе абвінавацілі ў тым, што яна арганізатарка і пасадзілі. Каб прыцягнуць увагу і падтрымаць Вольгу, мы прысвячаем флэшмоб ёй.
Удзельнікі акцыі таксама плануюць запісаць з мерапрыемства відэа, якое затым аб’яднаюць у агульны ролік з усіх краін свету.
Марына Савіцкая, Беларускае Радыё Рацыя