Бяляцкі з’яўляецца старшынём Праваабарончага цэнтра “Вясна”, вядучай праваабарончай арганізацыі, чыя дзейнасць і члены арганізацыі неаднаразова станавіліся аб’ектамі пераследу з боку беларускіх уладаў. Бяляцкаму пагражае да сямі гадоў пазбаўлення волі па сфабрыкаваным абвінавачванні ва ўхіленні ад выплаты падаткаў, згодна з артыкулам 243 (2) Крымінальнага кодэкса Беларусі. Дата судовага паседжання яшчэ не прызначаная.
Міжнародны ПЭН лічыць, што Алеся Бяляцкага пераследуюць за яго праваабарончую дзейнасць, а таксама за ажыццяўленне права на мірныя сходы і выказванне свайго меркавання. Арганізацыя заклікае да яго неадкладнага і безумоўнага вызвалення і зняцця ўсіх абвінавачванняў супраць Алеся Бяляцкага.
Заклік да дзеяння:
Калі ласка, накіруйце звароты да беларускіх уладаў з заклікам:
Неадкладна і безумоўна вызваліць Алеся Бяляцкага і зняць з яго ўсе абвінавачванні;
Да яго вызвалення забяспечыць яму рэгулярные сустрэчы з сям’ёй, адвакатамі і адэкватнае медыцынскае абслугоўванне;
Выконваць свае міжнародныя абавязкі ў галіне правоў чалавека і адстойваць правы на свабоду слова, асацыяцый і мірных сходаў.
Накіроўвайце звароты на адрасы:
Андрэй ШведГенеральны пракурор Рэспублікі Беларусь
Адрас: вул. Інтэрнацыянальная 22, 220030 Мінск, Беларусь
info@prokuratura.gov.by
Уладзімір МакейМіністр замежных спраў
Адрас: вул. Лиенина, 19, Мінск 220030, Беларусь
mail@mfa.gov.by
Адпраўце копіі зваротаў у амбасаду Беларусі ў вашай краіне. Адрасы пасольстваў можна знайсці тут.
Калі ласка, звярніцеся ў Міністэрства замежных спраў і да дыпламатычных прадстаўнікоў у Беларусі, заклікаючы іх падняць справу Алеся Бяляцкага на двухбаковых форумах.
*** Калі ласка, адпраўляйце звароты неадкладна ***
СалідарнасцьКалі ласка, дасылайце свае лісты падтрымкі Алесю Бяляцкаму на адрас:
Алесю Бяляцкаму (Аляксандра Віктаравіча Бяляцкаму)
СІЗА-1, вуліца Валадарскага 2
220030, Мінск
Беларусь
Арыгінал заявы
па спасылцы.