be
pdf

Міжнацыянальныя дачыненні на Беларусі

Лыч Леанід
верасень 1943 – кастрычнік 1964 г.

Праца Леаніда Лыча прысьвечаная пытаньню, якое доўгі час замоўчвалася дэфармавалася і асьвятлялася не з беларускіх пазыцыяў – гэта пытаньне міжнацыянальных адносінаў пасьля ваеннага дваццацігодзьдзя. Менавіта пасьля вайны азначыўся паварот у нацыянальнай палітыцы Масквы. Гэты паварот прывёў да катастрофы, якую можна параўнаць да зьнішчэньня. Беларуская нацыя асымілявалася пагрозьлівымі тэмпамі. Менавіта беларусы па словах вядомага камуністычнага “дзеяча” павінны былі стаць першымі сярод сотняў народаў прадстаўнікамі “савецкага народу”. Аўтар спрабуе запоўніць тыя нішы, якія доўгі час адсутнічалі і не дасьледваліся. Сам пэрыяд даволі складаны для дасьледваньня, гэта першыя пасьляваенныя гады з таталітарным сталінскім рэжымам, гады “хрушчоўскай адлігі”, калі нягледзячы на размарожваньне нацыянальнага жыцьця, ў Беларусі мясцовы ўлады і “навукоўцы” працягвалі сталінскі прынцып зьнішчэньня нацыянальнай адметнасьці беларусаў. (З.К.)

Беларускія аўтары: Лыч Леанід
Выдаўцы і выдавецтвы: Галіяфы
  • Месца выхаду: Мінск
  • Дата выхаду: 2009
  • Рэдактар: Мацур Г.
  • Выдавец: Галіяфы
  • Памеры: 284с.
  • ISBN: 978-985-6906-18-6
  • Катэгорыя: Гісторыя, Палітыка
  • Copyright: © 2009 by Леанід Лыч, Галіяфы, Бацькаўшчына
  • Кнігазбор: Kamunikat.org, Каталёг БГТ, Прыватны каталёг
  • Інвэнтарныя нумары: BTH — 1937
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org