«Мне не навязваюцца ніякія тэмы, не навязваюцца ніякія погляды...»
2022-02-14 11:07
Беларускі гісторык, які працаўладкаваўся ў польскі ўніверсітэт, расказаў пра адрозненні ў працы ў Польшчы і Беларусі.
Вядомы беларускі гісторык Ігар Мельнікаў стаў штатным навуковым супрацоўнікам Уроцлаўскага ўніверсітэту. Кандыдат гістарычных навук расказаў нам пра працу ў заходнепольскім горадзе, навуковыя планы і адрозненні ў працы ў Польшчы і Беларусі.
Ігар Мельнікаў зазначыў, што ва Ўроцлаўскім універсітэце як кіраўніцтва, так і калегі «шануюць мой погляд, мае трактоўкі гістарычных падзей».
Спецыяліст таксама сказаў, што на новым месцы працы «проста патрабуюць вялікую колькасць навуковых публікацый». «Калі ў Беларусі прыходзілася прапаноўваць публікацыі і шукаць магчымасці апублікаваць свае працы, то тут ужо з першага дня працы патрабуюць, каб ты здаваў свае артыкулы ў навуковыя зборнікі і часопісы», – гаворыць Ігар Мельнікаў. З ім размаўляе Валеры Саўко.
слухайце аўдыёфайл