«Мне сорамна, але я ганаруся». Экс-міністар культуры і дыплямат Латушка падтрымаў пратэстоўцаў
2020-08-14 19:33
Экс-міністар культуры, колішні амбасадар Беларусі ў Францыі, дырэктар Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы Павал Латушка.
«Мне стала сорамна, калі сёньня раніцай я пабачыў сьведчаньні простых
людзей, над якімі адбываліся катаваньні, якія чынілі над імі таксама беларусы. Сёньня раніцай я сказаў матулі, што мне сорамна, што я — беларус. Але адразу прыйшла думка, што я ганаруся тымі, хто прагне мець сваё ўласнае меркаваньне і хоча, каб яго паважалі, чулі і, нарэшце, пачулі. Сёньня я ганаруся, што належу да беларускага народу», — заявіў Павал Латушка ля Купалаўскага тэатру.