- Kamunikat.org
 - Бібліятэка
 - Кнігазборы
 - Калекцыі
 - Іншае
 
У кнізе аналізуецца выдадзеная для школьнікаў, навучэнцаў сярэдніх спецыяльных і студэнтаў вышэйшых навучальных устаноў асноўная літаратура па гісторыі Беларусі, выказваюцца меркаванні, што неабходна рабіць, каб веды пра мінулае нашага народа спрыялі ўзгадаванню яго маладых пакаленняў у духу нацыянальнага патрыятызму, здольных супрацьстаяць любым формам культурна-моўнай асіміляцыі. Кніга разлічана не толькі на моладзь, але і на людзей старэйшых узростаў. Аўтар мае спадзеў, што яго публікацыя дапаможа многім лепш зразумець перажытае нашым народам і якую гісторыю трэба яму сёння. Кніга надрукавана ў аўтарскай карэктуры і рэдакцыі.