Мовазнаўца: У будучыні не выключаю пераходу беларускай на лацініцу
2022-07-01 17:14
Беларуская нацыя зараджалася на сэнсах, якія паўставалі і распаўсюджваліся на беларускай мове, напісанай лацінскімі літарамі.
Сярод сваіх суседзяў Беларусь вылучаецца пакінутай і маргіналізаванай нацыянальнай культурай. Мова тытульнай нацыі тут не выконвае сваіх асноўных функцый. Аднак беларуская жыве і развіваецца нават у такіх умовах – маладзёны вывучаюць і размаўляюць на ёй, на мове спяваюцца песні, пішуцца кнігі і здымаюцца фільмы. Моўная традыцыя вельмі багатая і насычаная. Беларуская нацыя зараджалася на сэнсах, якія паўставалі і распаўсюджваліся на беларускай мове, напісанай лацінскімі літарамі.
Менавіта пра лацінскую традыцыю беларускай мовы мы пагутарым з нямецкай даследчыцай, кандыдатам філалагічных навук з Гесэна Катажынай Марыяй Прэнэр. Навуковец сваім прыкладам – немкі, якая авалодала беларускай – ажыўляе надзею ў лепшую будучыню беларушчыны.
Размову з Марыяй Катажынай Прэнэр слухайце ў далучаным гукавым файле!
эж