- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Пецюкевіч Мар'ян Язэпавіч (24.9.1904, в.Цяцеркі Браслаўскага р-н - 25.9.1983 г. Торунь, Польшча) Бел. этнограф. Скончыў Віленскую Бел. Гімназію (1926), аддзяленьне этнаграфіі і этналогіі Віленскага універсытэта (1938). Дыплёмную працу «Першабытныя рысы народной культуры старавераў у Браслаўскім павеце» пісаў пад кіраўніцтвам прафэсара К. Машынскага, якому дапамагаў зьбіраць зьвесткі па матэрыяльнай і духоўнай культуры беларусаў. У 1929-34 годах фактычны рэдактар часопіса «Шлях молодзі», з 1930 працаваў у бібліятэцы імя Урублеўскіх. У 1939-41 дырэктар Бел. Музея. У 1949 рэпрэсаваны. Пасьля рэабілітацыі ў 1956-70 - супрацоўнік Этнаграфічнага музея ў Торуні (Польшча), дзе стварыў экспазіцыі матэрыяльнай культуры беларусаў.