- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Некалькi гадоў таму, калi выйшаў з друку першы нумар часопiса «Палессе», мяне прыемна здзiвiла мастацкае афармленне вокладкi часопiса, яе святочнасць. Тады ж я i пазнаёмiўся з аўтарам афармлення мастаком Генадзем Говарам, чые шматлiкiя карцiны i графiчныя лiсты знаходзяцца ў музеях i асабiстых калекцыях Беларусi i далёка за яе межамi. Аказалася, што ён пiша яшчэ i вершы. Дакладней, думае вершамi. Мне адразу падалiся яны цiкавымi i арыгiнальнымi перш за ўсё па сэнсе i змесце. Нечаканы паварот думкi. Нечаканая выснова. Сваё бачанне свету. (Міхась Башлакоў)