be
Мой родны кут

Мой родны кут

Колас Якуб
Іна Снарская чытае урывак з паэмы \"Новая зямля\" Якуба Коласа

Іна Снарская — паэтка, перакладчыца. Нарадзілася ў Полацку ў 1965 годзе. Скончыла Наваполацкі політэхнічны інстытут (будаўніцтва) і Палтаўскі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт (філалогія). З 1987 года жыве ва Украіне. Працавала рэдактаркай у Палтаўскай тэлерадыёкампаніі «Лтава» («Суспільне Полтава»). Аўтарка 200 перадач і дакументальных фільмаў. Творчай сувязі з Беларуссю ніколі не перарывала. # Якуб Колас (сапр. Канстанцін Міцкевіч, 1882 - 1956) — паэт, празаік, педагог, перакладчык, драматург. Класік беларускай літаратуры, які з 1900-х гадоў працаваў у жанры лірычна-апісальнага вершу, рэвалюцыйна-грамадзянскай лірыкі, народнага вершаванага апавядання, празаічных замалёвак і сатырычных навел. Яго філасофскія паэмы “Новая зямля”, “Сымон-музыка”, першыя 2 кнігі трылогіі “На ростанях” сфармавалі нацыянальную традыцыю беларускага рамана, у мастацкіх вобразах выявілі сістэму каштоўнасцей беларуса.


Каталёг: Kamunikat.org
Беларускія аўтары: Колас Якуб
Выдаўцы і выдавецтвы: Bellit International
Выдавецкая сэрыя: Не загаснуць зоркі ў небе... да 90-годдзя Саюза беларускіх пісьменнікаў
  • Дата выхаду: 2023-06-09
  • Выдавец: Bellit International
  • Памеры: 00:02:16
  • Катэгорыя: Відэа
  • Copyright: © 2023 by Bellit International
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org