Муратаў і Рэса: прэс-канфэрэнцыя ляўрэатаў Нобэлеўскай прэміі міру
2021-12-09 17:09
Ляўрэаты Нобэлеўскай прэміі міру – адзін з заснавальнікаў «Новой газеты» Дзьмітрый Муратаў і філіпінская журналістка Марыя Рэса, якая ўзначальвае апазыцыйны сайт Rappler, далі прэс-канфэрэнцыю.
Аб прысуджэньні Дзьмітрыю Муратаву Нобэлеўскай прэміі міру – за
«намаганьні па захаваньні свабоды думкі як абавязковай умовы для
дэмакратыі і міру» – абвясьцілі 8 кастрычніка. Уладзімір Пуцін асабіста
не віншаваў журналіста, які стаў чацьвёртым грамадзянінам Расеі, каго
ўганаравалі гэтай узнагародай. Ад імя Крамля галоўнага рэдактара «Новой
газеты» павіншаваў прэс-сакратар прэзыдэнта Дзьмітрый Пяскоў.
На сэсіі
«Расейскага энэргетычнага тыдня» ў Маскве Пуцін пракамэнтаваў
магчымасьць уключэньня Муратава ў сьпіс «замежных агентаў». Прэзыдэнт
тады заявіў, што Муратаў не павінен «прыкрывацца» Нобэлеўскай прэміяй, а
калі ён парушыць закон, «яна яго ня выратуе».
«Новая газета»
займаецца журналісцкімі расьсьледаваньнямі і рэпартажамі. Зь яе
старонак расіяне даведаліся аб забойстве і згвалтаваньні чачэнскай
дзяўчыны Эльзы Кунгаевай, за якое быў асуджаны палкоўнік расейскай арміі
Юрый Буданаў. Журналісты «Новай» расьсьледавалі дзеяньні расейскіх
уладаў падчас вызваленьня закладнікаў «Норд-Оста» і Бяслану. За час
існаваньня выданьня былі забітыя чатыры журналісты «Новай», уключаючы
Ганну Паліткоўскую, а таксама адвакат і праваабаронца, якія
супрацоўнічалі з газэтай. Дзьмітрый Муратаў заявіў, што прысьвячае ім
сваю прэмію.
Разам з Муратавым прэмію міру атрымала філіпінская журналістка, якая ўзначальвае апазыцыйны сайт
Rappler,
Марыя Рэса. Прэзыдэнт Філіпін Дутэртэ называў яе ворагам народу, а
дзяржаўныя СМІ заяўляюць, што яна зьвязаная з ЦРУ. Для заходніх мэдыяў
журналістка – гераіня, адважны змагар за свабоду слова і асабісты вораг
прэзыдэнта. Сайт Рэсы Rappler, які расьсьледуе наркамафію, адбіваецца ад
судовых пазоваў.
Сярод фаварытаў на атрыманьне сёлетняй прэміі міру была і беларуска Сьвятлана Ціханоўская.