- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Музей старажытнабеларускай культуры быў створаны рашэннем Бюро Прэзідыума Акадэміі навук БССР 7 ліпеня 1977 г. як навуковы аддзел Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору Акадэміі навук БССР (ІМЭФ). Вываз помнікаў старажытнабеларускага мастацтва ў Акадэмію навук пачаўся яшчэ ў працэсе падрыхтоўкі матэрыялаў для «Збору помнікаў гісторыі і культуры Беларусі». Даследаванне тэрыторыі рэспублікі ў 1969 г. пачалося з Брэсцкай вобласці, а менавіта на яе тэрыторыі ў храмах захавалася найбольш ікон і скульптур. Незадоўга перад гэтым прайшла кампанія па масавым закрыцці храмаў, у некаторых з іх яшчэ заставаліся без усялякага дагляду творы царкоўнага мастацтва. На гарышчах і званіцах шэрага дзеючых цэркваў захоўваліся абразы і скульптуры з суседніх зачыненых. Першыя абразы былі дастаўлены ў Мінск у канцы 1969 г. з Брэсцкага раёна і са Століна. (Уступ, фрагмент)