Музычны рух Варшавы: «Марым, каб кожны беларусаў умеў спяваць «Пагоню»
2022-05-24 14:47
На варшаўскіх акцыях салідарнасці з Беларуссю нарадзіўся Музычны рух Варшавы.
Гэта група людзей, якая імкнецца папулярызаваць у першую чаргу беларускія гімны – «Пагоня», «Ваяцкі марш», але і іншыя беларускія патрыятычныя песні.
Заснавальніца руху і яго актыўная ўдзельніца Кацярына марыць, каб кожны беларус ведаў словы і мелодыю беларускіх гімнаў.
-Музычны рух Варшавы – гэта людзі, якія спяваюць на акцыях гімны, маршы, патрыятычныя песні. Мы папулярызуем гэтыя песні. Нашая мэта, каб людзі спявалі разам з намі, каб яны ведалі свае гімны, маршы і г.д. Мы дзейнічаем з мінулага лета, а арганізаваліся спантанна. Мы наведвалі акцыі, каб выказаць сваю пазіцыю, і заўважылі, што запрашаюцца калектывы, але яны не заўсёды прыходзілі, магчыма, з-за тэхнічных абмежаванняў. Мы падумалі, што ў нас таленавіты народ, які можа сам спяваць песні. Так і атрымалася. З кожным разам усё больш людзей нам падпявае.
Поўную размову слухайце ў далучаным гукавым файле.
слухайце аўдыё
ав