«Мяне няма»: як праз літаратуру паказаць, што мы ёсць і мы паўсюль — эфір «Еўрарадыё» з Паўлам Анціпавым
2024-10-31 14:00
Выдавецтва “Мяне няма” створанае не так даўно, але ўжо адзначылася выданнем шэрагу цікавых літаратурных навінак. Сярод іх — аднайменны твор Валянціна Акудовіча “Мяне няма”, новыя творы Сяргея Прылуцкага “Гіброіды” і Таццяны Заміроўскай “Эвридика, проверь, выключила ли ты газ” і іншыя. Як відаць, не толькі творцы ў эміграцыі не спыніліся ствараць нешта новае, але і выдаўцы — выдаваць. І нават новыя беларускія выдавецтвы за мяжой ствараюцца.
Што з сябе ўяўляе выдавецтва “Мяне няма” і ў чым была патрэба заснаваць яшчэ адно выдавецтва? Якія навінкі чакаюць аматараў літаратура ад выдавецтва і што рыхтуецца да выдання? Ці лёгка выжываць выдавецтву за мяжой і ці ёсць у яго будучыня?
На гэтыя пытанні адказвае пісьменнік, галоўны рэдактар “Літрадыё”, адзін з заснавальнікаў выдавецтва “Мяне няма” Павел Анціпаў.