«Мяне сярод узнагароджаных, дзякуй Богу, не было». Апошні эпізод першага сэзону падкасту доктара Мартава
2022-02-21 14:23
Сёмы, апошні эпізод першага сэзону падкасту доктара Ўладзімера Мартава «На вайне з COVID-19» пра першую хвалю каранавірусу ў Беларусі.
Неўзабаве споўніцца год, як прадстаўніку знакамітай віцебскай дынастыі лекараў, кандыдату мэдычных навук, загадчыку аддзяленьня анэстэзіялёгіі і рэанімацыі Віцебскай гарадзкой клінічнай лякарні хуткай мэдычнай дапамогі Ўладзімеру Мартаву не падоўжылі кантракт.
Уладзімер Мартаў стаў першым лекарам у краіне, які ў красавіку 2020 году, у разгар эпідэміі каранавірусу, не пабаяўся публічна агучыць свае думкі пра тое, што адбывалася тады ў шпіталях, акрэсьліўшы сапраўдныя маштабы хваробы ў Беларусі.
Пра што вы даведаецеся ў сёмым, апошнім выпуску першага сэзону
Як доктар Мартаў і ягоная жонка хварэлі на COVID-19.
Пра сьмерць загадчыка катэдры ЛОР-хваробаў і ягонай жонкі.
Чаму людзі, якія перажылі ковід, паміралі ад ускладненьняў.
Пра дырэктыўны характар ковіднай статыстыкі.
Як ўлады абвясьцілі перамогу над ковідам.
Чаму сярод узнагароджаных мэдыкаў не было доктара Мартава.
Канец першай хвалі і перадышка.