- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Даведнік стаў плёнам дасьледваньня мясцовых актывістаў горада Горкі. Як вядома дэмакратычны сьвет цалкам базуецца на мясцовым самакіраваньні і вырашэньні мясцовых праблемаў з улікам і па магчымасьці сіламі мясцовых ўладаў. Вядома, праблемы існуюць заўсёды і паўсюль. Галоўная мэта даведніка акрэсьліць сэнс мясцовых праблемаў увогуле, распавесьці пра спосабы вырашэньня мясцовых праблемаў на прыкладзе досьведу іншых краінаў. Асаблівае мейсца займае дасьледваньне праблемаў, што на думку Горкаўскай моладзі прысутнічаюць у іх мясцовасьці. Гэты даведнік можна лічыць і дараднікам у акрэсьленьні і вырашэньні мясцовых праблемаў Горацкага краю. Пры гэтм аведнік не абыходзіць і сучасных рэаліяў, якія зьвязаныя з асаблівасьцямі палітычнага рэжыму ў краіне. Як раз з улікам гэтай акалічнасьці даведнік і дае парады па магчымых спосабах і шяхах акрэсьленьня і вырашэньня праблемаў пэўнага рэгіёну.