be
pdf

Мяжа 8 /2016

Праваабарончы інфамацыйны бюлетэнь Берасцейшчыны

Выхадцы з Берасцейшчыны - главы дзяржавы Ізраіля Ва ўзросце 93 гадоў памёр экс-прэзідэнт Ізраіля Шымон Перес, які родам з Беларусі, з Валожэншчыны. Зямля Берасцейшчыны таксама падаравала Зямлі Абетаванай шмат слаўных сыноў, якія ачольвалі дзяржаву Ізраіль. З пасёлка Моталь Янаўскага раёна Берасцейскай вобласці паходзіць першы прэзідэнт Ізраіля Хаім Вейцман. Наступны презідент Эзер Вейцман нарадзіўся ў Тель-Авіве, алеж ягоныя бацькі з беларускага Палесся. Другім прэм’ер-міністрам Ізраіля быў Моше Шарэт, бацька якога нарадзіўся і вучыўся ў Пінску. З Пінску паходзіць і Голда Меір, якая стаяла на чале ўрада Ізраіля да 1974 года. На чале ўрада ў 1983-1984 і 1986-1992 гадах быў ураженец мясцечка Ружаны Пружанскага раёна Берасцейшчыны Іцхак Шамір. Берасцейскія карані мае Аріэль Шарон, які кіраваў ізраільскім урадам у 2001-2006 гадах. Яго дзед нарадзіўся, вырас у Берасці, стаў аднім з заснавальнікаў сіанісцкай арганізаціі горада. Таленавітыя прэзідэнты змяняюць адзін аднаго – краіна Ізраіль квітнее.

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Мяжа
  • Месца выхаду: Берасце
  • Дата выхаду: 2016-08
  • Copyright: © 2016 by Мяжа
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org