- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Падставай для звароту ў наглядную ўстанову жыхароў дома №10 па вуліцы Астроўскага ў абласным цэнтры было тое, што гарвыканкам патрабуе высялення, спасылаючыся на аварыйны стан будынка. Цікава, што ў 2011-м годзе брэсцкія ўлады заключылі інвестыцыйную дамову з прыватнай кампаніяй аб продажы гэтага дома, які з’яўляецца гісторыка-культурнай каштоўнасцю, ў цэнтры горада. Яшчэ праз год будынак быў прызнаны аварыйным і адтуль пачалі высяляць жыхароў. Але з высяленнем у мікарараён, што знаходзіцца на ўскрайку Брэста, пагадзіліся не ўсе людзі, якія з’яўляюцца ўласнікамі кватэр. Так, адна з іх - Валянціна Мальцава - лічыць, што ў сітуацыі прымусовага высялення жыхароў было парушана права на ўласнасць, а сама інвестыцыйная дамова пра продаж дома мусіць быць адменена.