- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Бярозаўскія і івацэвіцкія прадпрымальнікі падтрымалі страйк 12га ліпеня. Акрамя некалькі ралетаў, большасць былі зачынены на рынках Бярозы і Івацэвічаў. Бярозаўскія прадпрымальнікі паведамілі, што накіроўвалі двух прадстаўнікоў у райвыканкам, якія сустракаліся з намеснікам старшыні райвыканкама па эканоміцы Данутай Гардзейчык. Яна таксама пагадзілася, што рашэнне па тэхрэгламенту для дробных прадпрымальнікаў памылковае. Параіла ісці працаваць пастарому. Яна выказала спадзяванне, што такое рашэнне будзе перагледжана і што яно лепш падыходзіць для буйнога гандлю.