- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Гэты твор Васіля Быкава першы раз з'явіўся ў друку ў 1965 годзе. Некалькі разоў аповесць “рэзалі” савецкія цэнзары, разам з гэтым высокія чыноўнікі з ЦК КПCС і КДБ пачалі кампанію шальмавання аўтара ды яго твора. Прычынай да гэтага стала “отображение событий Великой Отечественной войны с неверных идейных позиций”. Амаль 20 год твор быў забаронены для друку. Потым Быкаў неаднойчы шкадаваў аб тым, што стала з яго аповесцю — і быў упэўнены, што не засталося ніводнага першага, аўтарскага экзэмпляра. Але сучаснікам давялося знайсці той самы ўнікальны чарнавік. І вось нарэшце праз пяцьдзесят гадоў пасля напісання аповесць Васіля Быкава “Мёртвым не баліць” выдадзеная нарэшце так, як стварыў яе аўтар.