На “Бардаўскай восені” — прэмія Анемпадыстава і выступ Някляева
2024-10-10 17:20
Сёлета на 29-м фестывалі бардаўскай і аўтарскай песні “Бардаўская восень”, які пройдзе ў Бельску-Падляскім, Беластоку і Гайнаўцы, у праграме заяўлена некалькі мерапрыемстваў, звязаных з літаратурай.
25 кастрычніка асноўная праграма пачнецца ў 18:00 у Бельскім Доме Культуры, дзе наведнікаў чакаюць:
Прэзентацыя праекту
Уладзіміра Някляева “Без Айчыны” з удзелам Дзмітрыя Дуганава (хэндпан) і Аляксандры Канафальскай (мастацкае відэаафармленне).
VERAMI
NAVIBAND
Уваход вольны
Але арганізатары спыніцца на Бельску не пажадалі, таму для вучняў і настаўнікаў II Агульнаадукацыйнага Ліцэя з Дадатковым Навучаннем Беларускай Мовы ў Гайнаўцы пройдзе адмысловы канцэрт у 10:00 25 кастрычніка:
творчая сустрэча з літаратарам Уладзімірам Някляевым,
выступленне гурта NAVIBAND
27 кастрычніка праграма пашырыцца на Беласток:
у 18:00 у Беластоцкім тэатры лялек пройдзе прэзентацыя дакументальнага фільма аўтарства
Марка Уладзімірава “Пабыць у тым часе, які мінуў” пра бельскую паэтку
Надзею Артымовіч, а таксама сустрэча з рэжысёрам фільма.