На фестывалі «Культура ў выгнанні» адбылася прэм'ера тэатру «Дзеці суседзяў»
2022-06-13 16:36
Пакуль у цэнтры Мінску расіяне ды іх памагатыя ладзяць імперыялістычны вэрхал з удзелам так званых расійскіх зорах, у Кракаве дзеткі ўцекачоў асвайваюцца з беларушчынай.
11 чэрвеня ў рамках фестывалю «Культура ў выгнанні», які ладзіць кракаўская «Віла Дэц’юша», адбыла прэм’ера незвычайнага спектаклю – малыя беларусы, якія разам з бацькамі былі вымушаны шукаць у Польшчы прытулак, паставілі красамоўны спектакль «Прыгоды Цыбуліны», паводле аднайменнай байкі Джані Радары.
Матка аднаго з актораў Алеся, кажа што дзеці нягледзячы на ўзрост з поўным асэнсаваннем гралі свае ролі. Прыгнечанага сатрапіяй вусатага Лімона Гарбузіка граў Адрэй.
Беларускамоўны спектакль «Прыгоды Цыбуліны» у «Віле Дэц’юша» у Кракаве паставіў беларускі мясцовы дзіцячы тэатр «Дзеці суседзяў».
Слухайце аўдыё!
эж