На кніжным кірмашы ў польскіх Катавіцах будуць прадстаўлены Цэнтр Беларускай Салідарнасці і шэраг беларускіх выдаўцоў
2025-10-28 19:34
На адным з найважнейшых літаратурных форумаў Польшчы — Кніжным кірмашы ў Катавіцах, які пройдзе 7–9 лістапада ў Міжнародным кангрэс-цэнтры (Katowice, plac Sławika i Antalla 1), возьме ўдзел Цэнтр Беларускай Салідарнасці і шэраг беларускіх выдаўцоў, паведамляе ЦБС.
На стэндзе ЦБС можна будзе набыць літаратурныя навінкі.
Падчас кірмашу выдавецтва
«Камунікат» арганізуе сустрэчу з вядомым пісьменнікам і гісторыкам
Уладзімірам Арловым. На сустрэчы можна будзе набыць яго новыя кнігі.
Выдавецтва «Гутэнберг» прадставіць калекцыю кніг, забароненых у Беларусі. Іх пазначаць адмысловымі стужкамі. У «экстрэмісцкі спіс» трапілі творы Сашы Філіпенкі ды іншых вядомых аўтараў.
На стэндзе ЦБС таксама будуць прадстаўленыя кнігі выдавецтва «Чабор» — сучасная і класічная беларуская літаратура, мастацкія і навуковыя выданні.
Targi Książki w Katowicach — гэта штогадовая культурная імпрэза. Яе мэта — папулярызацыя чытання.