На Цэнтральным чыгуначным вакзале ў Варшаве нагадаюць пра гадавіну трагічных падзеяў на шахце «Вуек»
2021-12-16 15:23
40 гадоў таму міліцыя і войска ПНР крывава здушылі забастоўку на шахце «Вуек» у Катавіцах.
У галоўнай залі Цэнтральнага вакзалу ў Варшаве ўшаноўваць памяць удзельнікаў страйку на шахце «Вуек» у Катавіцах у 1981 годзе. З самай раніцы 12 шахцёраў раздаюць падарожнікам інфармацыйныя ўлёткі, якія нагадваюць пра згаданыя трагічныя падзеі. Гэтай тэматыцы таксама прысвечаная выстава, арганізаваная аб'яднаннем «Пакаленне» пры падтрымцы Інстытута нацыянальнай памяці.
Пшэмыслаў Міськевіч(Przemysław Miśkiewicz), які прадстаўляе арганізатараў, паведамляе, што былі падрыхтаваныя каля 30 тысяч інфармацыйных улётак:
- «Сілезія – Варшава. Супольная справа». Мы хочам нагадаць, што страйк быў супольнай справай усіх палякаў; што гарнякі загінулі за ўсю Польшчу. 40-годдзе забойстваў на шахце «Вуек» – гэта не лякальная - сілезская гадавіна, але падзея важная для ўсей Польшчы. Вось такая была мэта акцыі.
16 снежня 1981 года аддзелы Матарызаванай падтрымкі грамадзянскай міліцыі( ZOMO), міліцыі і арміі распачалі атаку на бастуючых шахцёраў на шахце «Вуек» у Катавіцах. Падчас сутыкненняў загінулі дзевяць дэманстрантаў. Самаму малодшаму было 19 гадоў.
IAR /аз