Беларускі ПЭН сабраў выпадкі канфіскацыі рукапісаў у турмах.
Філосаф і эсэіст
Уладзімір Мацкевіч, вызвалены 11 верасня разам з іншымі палітзняволенымі, даў сваё першае інтэрв’ю, у якім закрануў важную тэму: «У некаторых сітуацыях, калі мяне пакідалі ў спакоі, мяне наведвала, скажам гучнымі словамі, натхненне. І мне здаецца, некаторыя старонкі, некаторыя сшыткі, якія я напісаў — адны з лепшых з таго, што я нарабіў у філасофіі, у сваіх даследаваннях. І, на жаль, гэта ўсё ў мяне забралі».
Пра канфіскацыі рукапісаў паведамлялі іншыя былыя палітзняволеныя. Напрыклад, у
Ігара Карнея перад вызваленнем
пазабіралі ўсе запісы, дзённікі і сшыткі: «Даглядалі паўтары гадзіны: кожны шоў, кожны ліст, усе запісы (тады забралі мой нататнік, астатнія былі знішчаны яшчэ ў Шклове)».
У Рыгора Кастусёва забралі чарнавік кнігі.
«Ёсць цэлы пласт такіх не заўважаных гісторый, калі літаратарам і іншым палітзняволеным не дазваляюць перадаваць родным на волю свае напрацоўкі, тэксты і рукапісы. У кагосьці атрымліваецца абысці турэмную цэнзуру, каб у нейкім выглядзе яны ўсё ж дайшлі, а чыесці працы дасюль „вывучае“ следчы.
Гэта знішчае частку беларускай культуры. Мы страчваем кнігі, ідэі, словы, якія застануцца ў турмах і, магчыма, ніколі не трапяць да сваіх чытачоў. Гэта парушае права на свабоду слова і свабоду выказвання для людзей за кратамі. На волю павінны выйсці ўсе палітзняволеныя людзі і кнігі», — адзначае ПЭН.