be
epub

Начная дарога

Мудроў Вінцэсь
апавяданьне

Студэнцкае жыццё «на бульбе» вядомае. Удзень, пад панылым восеньскім дажджом, збіраеш караняплоды, потым вячэраеш у імправізаванай, збітай з аполкаў і зацягнутай поліэтыленам сталоўцы, нарэшце, куляеш бутэльку «чарніла» і выпраўляешся з сябрамі ў суседнюю вёску на скокі. І выпраўляешся не пехатою, а на калгасным транспарце — пачэпленым да «беларуса» вазку, на бляшаным дне якога рэшткі гною, а на борце пагрозлівы надпіс «Перавозка людзей забаронена!». Трактарыст таксама падпіты і, падбадзёраны бязладнымі песнямі, свістам, дзявочым віскатам і звернутымі да яго воклічамі: «Лёха, гані не менш за сто!», цісне на ўсю жалезку. Назад, праўда, трактар едзе не так хутка, бо ў Лёхі-трактарыста хмель выпетрываецца з галавы, а студэнты ўжо не гарлаюць і не спяваюць, бо галоўных пеюноў у вазку няма: пашыліся ў стагі ды капешкі з мясцовымі дзеўкамі. (фрагмент)

Каталёг: Kamunikat.org
Беларускія аўтары: Мудроў Вінцэсь
  • Дата выхаду: 2019
  • Катэгорыя: Мастацкая літаратура
  • Copyright: © 2019 by Вінцэсь Мудроў
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
  • Дадатковая даведка: Падрыхтаванае на падставе: Мудроў Вінцэсь, Восень у Вільні. Апавяданні, — Мінск: Кнітазбор, 2019. — 188 с.
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org