- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Пісьменнік, вучоны, вядомы грамадскі дзеяч Янка Нёманскі (сапр. Іван Пятровіч) нарадзіўся ў сялянскай сям’і 31 сакавіка (12 красавіка) 1890 года ў вёсцы Шчорсы на Наваградчыне, якая славілася вялікай царквою, прыгожым палацам і багатай бібліятэкай графа Храптовіча, дзе некалі працаваў бібліятэкарам Ян Чачот і часта бываў Адам Міцкевіч. У 1937 годзе рыхтавалася да выхаду другая частка рамана «Драпежнікі» — «У віры». Але 26 красавіка гэтага года Я. Нёманскага арыштавалі, усе яго рукапісы, а таксама карэктуру другой часткі «Драпежнікаў» спалілі. 30 кастрычніка 1937 года выдатны беларускі пісьменнік і дзеяч культуры быў расстраляны органамі НКУС у Мінску. Рэпрэсавана была і сям’я пісьменніка. Жонку засудзілі на 8 гадоў ГУЛАГа, 15-гадовага сына Андрэя саслалі ў Свярдлоўск і канцлагер, дзе ён і загінуў, двое меншых дзяцей трапілі ў прытулак для дзяцей «ворагаў народа».
   Увесь твор у адным файле