Надышоў фінал Музычнага конкурса імя Ф. Шапэна
2021-10-17 12:52
Лаўрэаты конкурса будуць абвешчаныя 20 кастрычніка. Пераможца атрымае залаты медаль і прызавы фонд у памеры 40 000 еўра.
Піяністы з дзесяці краін будуць змагацца за вышэйшую ўзнагароду Конкурса: два канадца (Джэй Джэй Джун Лі Буй і Брус Сяоюй Лю), два японцы (Кехей Сорита і Аймі Кабаяшы), два паляка (Якуб Кушлік і Каміль Пахолец) і ўдзельнікі, якія прадстаўляюць Кітай (Хао Рао), Італію (Леанора Армеліні), Іспанію (Марцін Гарсія Гарсія), Італію/Славенію (Аляксандр Гаджыеў), Расію/Арменію (Ева Геваргян) і Паўднёвую Карэю (Хек Лі).
На заключным этапе, пачынаючы з панядзелка, яны выканаюць адзін з фартэпіянных канцэртаў Шапэна. Імёны фіналістаў былі абвешчаныя ў Варшаўскай філармоніі позна ўвечары ў суботу, 16 кастрычніка.
Лаўрэаты конкурса будуць абвешчаныя 20 кастрычніка. Пераможца атрымае залаты медаль і прызавы фонд у памеры 40 000 еўра.
У журы конкурсу, узначаленае польскай піяністкай Катажынай Паповай-Зідрань, уваходзяць выбітныя піяністы і Лаўрэаты Варшаўскага конкурсу ім Шапэна ў мінулым, у тым ліку Данг Тай Сон, Нэльсан Гернер, Адам Харасевіч, Кшыштаф Яблоньскі, Кевін Кенер, Артур Марэйра-Ліма, Пётр Палечны і Дзіна Іофе, а таксама брытанскі музыказнаўца і даследчык Шапэна Джон Рынк.
pap/эж