- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Эдуард Акулін нарадзіўся 7 студзеня 1963 годзе ў вёсцы Вялікія Нямкі на Гомельшчыне. Скончыў Гомельскі дзяржаўны універсітэт імя Ф. Скарыны і асьпірантуру АН Беларусі. Працаваў настаўнікам, загадчыкам філіі Літмузея М.Багдановіча “Беларуская хатка”, намесьнікам галоўнага рэдактара часопіса “Першацьвет”, рэдактарам аддзела паэзіі часопіса “Полымя”. Цяпер -- намеснік галоўнага рэдактара часопіса “Дзеяслоў”, а таксама намеснік старшыні Саюза беларускіх пісьменнікаў. Аўтар кніг паэзіі : “Пяшчота ліўня”(1990 г.), “Крыло анёла”(1995 г.), драматычнай містэрыі “На Каляды”(1996 г.), “Радно”(2000 г.), “Непрычалены човен” (2003 г.), магнітаальбомаў : “Мая Крывія”(1995 г.), “Як яна і я”(2000 г.) і кампактдыску “Напачатку была Песьня” (2003 г.). Лаўрэат другой прэміі 1-га ўсебеларускага фестывалю бардаўскай песьні (1993 г).