- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Юрый Лабынцаў плённа даследуе гісторыю культуры, літаратуры Беларусі і іншых краін Усходняй Еўропы, культурныя ўзаемасувязі краін Усходняй і Заходняй Еўропы. Апісаў і апублікаваў шматлікія крыніцы па гісторыі і культуры беларусаў, якія захоўваюцца ў розных краінах свету. Аўтар шматлікіх публікацый, у тым ліку кніг “Скарынаўскi каляндар” (Мiнск, 1988, 1990), “Пачатае Скарынам: Беларуская друкаваная лiтаратура эпохi Рэнесансу” (Мiнск, 1990), «“Напой росою благодати...”: Малiтоўная паэзiя Кiрыла Тураўскага» (Мiнск, 1992), “Литература белорусов Польши (XV -XIX вв.)” (Мінск, 2003, у суаўтарстве), “Западнобелорусское письменное наследие XVII-XX вв.” (Мінск, 2004, у суаўтарстве). Удзельнік шматлікіх канферэнцый у Расіі, Беларусі і іншых краінах, арганізатар шматлікіх беларусазнаўчых імпрэз у Маскве.