- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Бібліятэцы толькі далі імя вядомага беларускага навукоўцы, як ужо зьбіраюцца забраць. Прычына — скарга Вольгі Бондаравай.
Горадзенскі аблвыканкам прыпыніў рашэньне Астравецкага райвыканкаму аб наданьні раённай бібліятэцы імя Адама Мальдзіса. Рашэньне зьмясьціла ў сваім тэлеграм-канале прарасейская актывістка Вольга Бондарава, якая актыўна падтрымлівае Лукашэнку.
Інфармацыя пра тое, што Астравецкай раённай бібліятэцы далі імя знакамітага ўраджэнца раёну прафэсара Адама Мальдзіса, зьявілася ў ліпені. Прарасейскія тэлеграм-каналы абурыліся гэтым, у тым ліку Бондарава. Яны сталі пратэставаць і абражаць Мальдзіса, называючы яго «палянафілам» і «калябарантам».